Перайсці да зместу

Linkin Park

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Linkin Park
Выява лагатыпа
«Linkin Park» выступаюць у Берліне падчас сусветнага турнэ «A Thousand Suns 2010».
«Linkin Park» выступаюць у Берліне падчас сусветнага турнэ «A Thousand Suns 2010».
Асноўная інфармацыя
Жанры хіп-хоп[1][2][…], альтэрнатыўны метал[3][4][…], ню-метал[5], альтэрнатыўны рок[6][7], рок-музыка[8], метал[9], поп-рок, поп-музыка[10], электрапоп[d], рэп-рок, электронны рок і рэп-метал[d]
Гады 1996 — цяпер
Краіны
Адкуль Агура-Хілз[d]
Мова песень англійская
Лэйблы Warner Bros. Records[d] і Machine Shop Recordings[d]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Чэстар Бэнінгтан
Кайл Крыснер
Скот Козел
Марк Уэйкфілд
Звязаныя праекты Dead By Sunrise
Fort Minor
linkinpark.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Linkin Park» — амерыканскі рок-гурт. Існуючы з 1996 года, гурт прадаў больш за 50 мільёнаў копій альбомаў і двойчы ўзнагароджваўся прэміяй Грэмі. Найбольш «касавым» стаў альбом «Hybrid Theory»: альбом разышоўся дзесяцімільённым тыражом, у выніку чаго здабыў брыльянтавы статус.

Удзельнікі гурту: Майк Шынода, Брэд Дэлсан, Джо Хан, Роб Бурдон, Дэйв Фарэл.

20 ліпеня 2017 года вакаліст і лідар гурту Чэстэр Бенінгтан скончыӯ жыццё суіцыдам.

Гурт быў заснаваны ў 1996 годзе Майкам Шынодай, Брэдам Дэлсанам і Робам Бурдонам, і называўся напачатку Xero. Пазней яны змянілі назву на Hybrid Theory. Афіцыйна як гурт Linkin Park яны сталі выступаць у 1999 годзе.

Першапачаткова ў якасці вакаліста быў запрошаны Марк Уэйкфілд, але ж ён неўзабаве пакінуў гурт. Хлопцам быў патрэбен новы вакаліст. І яны вырашылі даслаць свае запісы розным людзям, каб тыя праслухалі іх і прапанавалі што-небудзь сваё. Гэтыя запісы з’явіліся і ў Чэстара Бенінгтана. Ён, праслухаўшы запісы запісаў некалькі вакальных партый і адаслаў хлопцам. Тым спадабалася выкананне Чэстара і ён незабаве далучыўся да хлопцаў.

Пасля т��го, як Чэстар пагадзіўся далучыцца да гурта, ён стаў звацца Hybrid Theory. Ідэя аб змешванні стыляў вакалу дала штуршок для складання новага матэрыялу, што дапамагло адрадзіць гурт. Наступілі новыя часы. У хлопцаў паўсталі праблемы з брытанскім электронным гуртам, які меў назву Hybrid і вінаваціў іх у плагіяце, таму Чэстар Бенінгтан прыдумаў новую назву для гурта — Linkoln Park, таму што ён стала хадзіў у студыю менавіта праз гэты парк у Лос-Анджэлесе. Але з-за таго, што такі дамен у інтэрнэце быў заняты і яго выкуп каштаваў вельмі дорага, гурт назваўся Linkin Park.

У 1999 гурт падпісаў кантракт з Warner Bros. Records. На наступны год гурт выдаў дэбютны альбом «Hybrid Theory» — матэрыял, які збіраўся шмат гадоў. Альбом стаў вельмі паспяховым, разыйшоўся тыражом 4 млн 800 тыс. копій за першы год і атрымаў прэмію «Грэмі» як лепшы рок-альбом года. Песні з альбома — «Crawling», «One Step Closer» і «In the End» мелі поспех у гіт-парадах, а кліп «In the End» атрымаў узнагароду як лепшы відэакліп года.

У 2001 гурт правёў тур па ЗША, неаднаразова выступаючы з вядомымі рэперамі, а таксама прыняў удзел у фесце Ozzfest. За той год гурт адыграў 320 канцэртаў, і выдаў DVD Frat Party at the Pankake Festival. Таксама Linkin Park запісаў альбом рэміксаў «Reanimation».

У 2003 годзе выйшаў другі альбом Linkn Park пад назвай «Meteora», які ўзначаліў чарт Billboard па продажах альбомаў. Відэакліпы на песні «Somewhere I Belong», «Breaking the Habit» і «Numb» трансляваліся па MTV і займалі першыя месцы ў хіт-парадах. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў: прэмію MTV за лепшае відэа («Somewhere I Belong») і Radio Music Awards за лепшую песню («Numb»). На песні «Numb», «Faint», «Lying from You» былі запісаныя рэміксы з удзелам рэпера Jay-Z. Пасля выпуску гэтага альбому гурт стаў адным з самых папулярных у свеце.

У 2006 годзе Linkin Park бярэцца за запіс новага альбома. Прадусаваць альбом гурт абірае прадзюсара Рыка Рубіна.

15 мая 2007 г. выходзіць альбом «Minutes to Midnight». Альбом заняў першыя месцы чартаў у 32 краінах, стаў тройчы плацінавым і паспяхова лідзіраваў увесь 2007 год у Billboard.

7 верасня 2008 г. гурт становіцца лаўрэатам MTV Video Music Awards у намінацыі «Лепшы кліп у стылі рок».

У 2009 выходзіць сінгл «New Divide», адмыслова запісаны для фільма «Трансформеры: Помста паўшых».

У 2010 годзе быў выпушчаны чацвёрты студыйны альбом «A Thousand suns».

У 2012 годзе Linkin Park выпускаюць альбом «Living Things».

У 2014 годзе выходзіць іх шосты студыйны альбом «The Hunting Party».

One More Light і смерць Бэнінгтана

[правіць | правіць зыходнік]

16 лютага 2017 быў выпушчаны першы сінгл з новага альбома One More Light. 19 мая альбом быу афіцыйна прадстаулены. Па гучанню One More Light адрозніваўся от астатніх альбомаў Linkin Park, ён быў выкананы у жанры электра-поп. Крытыкамі і фанатамі альбом быў успрыняты неадназначна.

20 ліпеня 2017 года вакаліст гурту Чэстар Бэнінгтан павесіўся. На момант смерці яму быў 41 год. Чэстар скончыў жыццё у дзень нараджэння свайго блізкага сябра Крыса Корнела, гітарыста і вакаліста Soundgarden. Праз некаторы час пасля смерці Бэнінгтана, на YouTube быў заліт відэакліп на песню Talking to myself, які перашоў адзнаку ў 70 мільёнаў праглядаў па стану на 1 кастрычніка 2017 года. 18 верасня на YouTube быў заліт кліп на песню One More Light, які за першы тыдзень набраў больш за 15 мільёнаў праглядаў.

Перавыданне Hybrid Theory і Meteora

[правіць | правіць зыходнік]

10 лютага 2023 года ў рамках прасоўвання перавыдання Meteora з нагоды 20-годдзя гурта была была афіцыйна выпушчана песня «Lost», якая была запісана ў 2002 годзе, калі Linkin Park запісвалі матэрыял для свайго другога студыйнага альбома Meteora (2003)[12][13].

Былыя ўдзельнікі:

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Xero (1997)
  • Hybrid Theory Demo (1999)
  • Hybrid Theory EP (1999)
  • Hybrid Theory Demo (8-Track CD) (1999)
  • Hybrid Theory [Demo Cassette] (2000)
  • Hybrid Theory EP (Перавыданне) (2001)
  • LP Underground 2.0 EP (2002)
  • LP Underground 3.0 EP (2003)
  • LP Underground 4.0 EP (2004)
  • LP Underground 5.0 EP (2005)
  • LP Underground 6.0 EP (2006)
  • LP Underground 7.0 EP (2007)
  • LP Underground 8.0 EP: MMM…COOKIES — Sweet Hamster Like Jewels From America! (2008)
  • Songs from the Underground (2008)
  • LP Underground 9 — Demos EP (2009)
  • A Decade Underground (2010)
  • LP Underground X — Demos EP (2010)
  • iTunes Festival: London 2011 (2011)
  • LP Underground Eleven (2011)

Альбомы рэміксаў

[правіць | правіць зыходнік]

DVD, канцэртныя CD

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Linkin Park надзвычайна папулярныя ў Японіі. Так, напрыклад, шматлікія ню-метал гурты спрабуюць пераймаць іх гучанне, напрыклад Eight.
  • Песня «One step closer» гучыць у тытрах фільма «Дракула».
  • У фільме «Прыцемкі» у тытрах грае песня «Leave Out All The Rest».

Зноскі