Перайсці да зместу

Маўчанне ягнят (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўчанне ягнят
англ.: The Silence of the Lambs
Жанр horror novel[d], thriller novel[d], крымінальны раман[d] і псіхалагічны трылер[d]
Аўтар Томас Харыс[d]
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 29 жніўня 1988
Выдавецтва St. Martin's Press[d]
Цыкл Hannibal Lecter[d]
Папярэдні Red Dragon[d]
Наступны Hannibal[d]
Персанажы Кларыса Старлінг[d] і Ганібал Лектар

«Маўчанне ягнят» (англ.: The Silence of the Lambs) — псіхалагічны крымінальны трылер амерыканскага пісьменніка Томаса Харыса[en], упершыню выдадзены ў 1988 годзе. З’яўляецца працягам рамана Харыса 1981 года «Чырвоны дракон[en]». Абодва раманы яднае постаць серыйнага забойцы-канібала[en] і бліскучага псіхіятара доктара Ганібала Лектара. Гэтым разам ён бярэцца дапамагчы стажорцы ФБР Кларысе Старлінг[en] у раскрыцці справы серыйнага забойцы «Буфала Біла». Кніга з’яўляецца самай вядомай часткай серыі раманаў пра Ганібала Лектара. Агульная колькасць прададзеных асобнікаў — 10 мільёнаў.

Экранізацыя рэжысёра Джонатана Дэмі была выпушчана ў 1991 годзе і атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і касавы поспех. Карціна стала трэцяй, якой удалося атрымаць так званую «Вялікую пяцёрку[en]»: прэміі «Оскар» за найлепшы фільм, рэжысуру, галоўную мужчынскую і жаночую[en] ролі, а таксама сцэнарый.