Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Windows XP |
|
Экран загрузкі. |
Распрацоўнік |
---|
Майкрасофт |
Выпускі |
---|
Сямейства АС |
Windows NT |
---|
Першы выпуск |
25 кастрычніка 2001 |
---|
Апошні стабільны рэліз |
[+/−] |
---|
Тып ядра |
гібрыднае |
---|
Стандартны інтэрфэйс |
GUI |
---|
Ліцэнзія |
Microsoft EULA |
---|
Бягучы стан |
---|
Падтрымка спыненая |
Windows XP (Вокны)— апэрацыйная сыстэма сямейства Windows NT карпарацыі Microsoft. Яна была выпушчаная 25 кастрычніка 2001 году і зьяўляецца разьвіцьцём Windows 2000 Professional. Назва XP паходзіць ад анг. eXPerience (вопыт, досьвед).
У адрозьненьне ад папярэдняй сыстэмы Windows 2000, якая пастаўлялася як у сэрвэрным, так і ў кліенцкім варыянтах, Windows XP зьяўляецца выключна кліенцкай сыстэмай. Яе сэрвэрным аналягам зьяўляецца Windows Server 2003. Выпускалася ў некалькіх вырыянтах — для хатняга выкарыстаньня, для прафэсіяналаў, для творцаў і г. д. Было перапісанае ядро Windows 95, што дазволіла больш гінка карыстацца памяцьцю і зрабіць больш зручны інтэрфэйс. У 2006 годзе была выпушчаная наступная вэрсія Windows Vista[1]. Апошнім буйным абнаўленьнем Windows XP быў Service Pack 3, выпушчаны 21 красавіка 2008.
Тэрмін падтрымкі працягваўся да 8 красавіка 2014[2].